Ён можа стаць самым значным адроджаным гiстарычным аб’ектам на ўсходзе Беларусi. Нягледзячы на тое, што яшчэ пяць гадоў таму знакаміты Быхаўскі замак (якi належаў Хадкевiчам i Сапегам) быў уключаны ў дзяржаўную інвестпраграму, справы па яго рэканструкцыi замарудзiлiся. Але ж з наступнага рэпартажу можна даведацца, як будзе выглядаць гэтая пярліна Магiлёўшчыны, калi да яе нарэшце дойдуць рукi рэстаўратараў. Паглядзiм.