У пана Кумпякевіча сур'ёзная задача: ажаніць брата-бабыля пана Жлуктоўскага. Для гэтага ён разам з гасцямі накіроўваецца ў Плябань, якая належыць брату. Праўда, пан Жлуктоўскі "закаранеў" у сваім бабыльстве, і чуці ня хоча ні пра якія сардэчныя партыі. І лепшая яго сяброўка - шклянка. Але Кумпякевіч поўны смеласці, тым болей што ў Залесях на выдане першая прыгажуня Ашмянкага павету - пані Алеся. Сэрдца пана Жлуктоўскага ўздрыганулся - і ён гатовы ехаць глядзець на тое дзіва...
Гасцей сустракае пані Алеся. Пакуль ён і яна прыглядаюцца адзін да аднаго, госці ідуць у палац і на прагулку па Залескім парку. Усе радыя і шчаслівыя... Але раптам у парку на гасцей нападае банда, слава пра яку разносіцца па ваколіцах. У выніку бандзюкі хапаюць Жлуктоўскага і Алесю і за іх свабоду патрабуюць велізарны выкуп. Ці атрымаецца выйсці з сітуацыі і вызваліць пару, суцэльна залежыць ад гасцей-турыстаў. Праносяцца Кушляны, Солы, Ашмяны. Штурм логава банды – кульмінацыя праграмы.
Бандзюкі бачаць смеласць атакуючых і вырашаюць аддаць Жлуктоўскага надобра-наздарова. З нагоды перамогі застолье, музыка, шляхетскія спевы, у двары - майстар-клас по старасвецкіх танцах: кракавяк, подыспань, полька. З той праграмы ў вельможных гасцей застануцца найлепшыя ўспаміны!
Плябань - стары фальварак-музей на Віленскім тракце
Залессе - маентак Міхала Клеафаса Агінскага
Солы - незвычайны касцел Маці Божай Ружанцовай
Кушляны - маентак-музей Францішка Багушэвіча
Родзевічы - шляхецкі двор пачатку 20 ст.
Кошт:
110,00 руб. з чал. (дарослые)
100,00 руб.з чал. (школьнікі, студэнты, пенсіянеры)
У кошт уваходзіць:
- суправаджэнне па маршруце,
- анимацыя па ўсім маршруце
- праезд на аўтобусе, уваходныя білеты ва ўсе музеі (Плябань, Залессе, Кушляны)
Дадаткова аплочваецца:
- ежа