КАСЦЕЛ СЯРОД ЛЕСУ
Над ракой Віліяй, недалёка ад Смаргоні знаходзіцца вёска Дубок. Заехаць туды не вельмі проста, кіламетры лясной дарогі ад мястэчка Жодзішкі. Але той, хто здолее пераадолець гэты шлях, будзе ўзнагароджаны.

На ўскрайку вескі, сярод лесу хаваецца адзін з самых таямнічых касцёлаў Беларусі. Службы тут праходзяць адзін раз на год, на гадавое свята ў пачатку ліпеня. Яго зрубілі прыхаджане ў 1928 годзе. Пакуль людзей у Дубку жыло багата, капліца працавала рэгулярна. Пасля вайны шмат радзей. А ў наш час, калі ў весцы засталося жылых толькі некалькі двароў, людзі ездзяць да недалекіх Жодзішак, а касцельчык стаўся таямнічай капліцай сярод ляснога гушчара.

Метраў 500 ад касцела захаваўся аграмадны дуб, які ў інтэрнэце называюць не іначай як Тысячагадовы дуб. Пра тысячу гадоў сцвярджаць не будзем, але што гэты гігант мае сотні гадоў – спрачацца бессэнсоўна.

Вельмі цікавы аб’ект, які таксама знаходзіцца ў Дубку – Кальварыя. Гэта сем станцыяў у выглядзе крыжоў і капліцаў, якія стаяць на высокім беразе Віліі на працягу трох кіламетраў. Паломнікі праходзяць гэтыя станцыі ў малітоўных развагах.

Напішыце нам у сацыяльных сетках!

Дарагія сябры, на гэтай старонцы мы дзелімся прыгажосцю нашай Беларусі, яе гісторыяй і традыцыямі. Тут Вы пабачыце інфармацыю пра цікавыя мясціны, які ёсць у нашай краіне, нават тыя, куды рэдка даходзіць нага турыста. А таксама знаемім з цікавымі людзьмі, якія імкнуцца захаваць нашую спадчыну Цікавыя музеі, арыгінальныя выставы, турыстычныя маршруты таксама тут. Пазнаем прыгажосць Беларусі разам!