4 снежня арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана правяла талаку па добраўпарадкаванні старадаўніх магілаў Грушавіцкіх і Хмараў у Ракаве, што пад Мінскам. Сярод вычышчаных пахаванняў магіла Міхала Грушавіцкага – слыннага кампазітара 19 ст., які пісаў кантаты паводле “Дзядоў” Адама Міцкевіча і твораў Уладзіслава Сыракомлі.

Хмары – даўні род Міншчыны. Адам, апошні мінскі ваявода, пакінуў пасля сябе касцёл у Дубровах пад Маладзечнам і шыкоўны маентак у Семежаве. І там, і там неабыякавыя людзі робяць крокі, каб прыцягнуць увагу людзей да руінаў касцёла і да рэшткаў палаца. Чытайце вышэй…

Напішыце нам у сацыяльных сетках!

Дарагія сябры, на гэтай старонцы мы дзелімся прыгажосцю нашай Беларусі, яе гісторыяй і традыцыямі. Тут Вы пабачыце інфармацыю пра цікавыя мясціны, які ёсць у нашай краіне, нават тыя, куды рэдка даходзіць нага турыста. А таксама знаемім з цікавымі людзьмі, якія імкнуцца захаваць нашую спадчыну Цікавыя музеі, арыгінальныя выставы, турыстычныя маршруты таксама тут. Пазнаем прыгажосць Беларусі разам!