КАСЦЕЛ У ДУБРАВАХ

1 Min Read

Доўгі час Таццяна Шумель з Маладэчна звяртала ўвагу і ўладаў, і грамадскасці да стану касцёла ў Дубравах Маладэчанскага раёна. Святыня стаіць у руінах яшчэ з 1980-х гадоў, калі касцёл падпалілі, як кажуць мясцовыя, “шабашнікі”. Таццяна доўгі час дабівалася, каб улады звярнулі ўвагу да аб’екту, які гіне год за годам.

Урэшце 15 ліпеня мінулага года Таццяна дамаглася надання храму ахоўнага статуса. Цяпер ідзе праца па пошуку сродкаў для працаў па кансервацыі будынку.

Напішыце нам у сацыяльных сетках!

Дарагія сябры, на гэтай старонцы мы дзелімся прыгажосцю нашай Беларусі, яе гісторыяй і традыцыямі. Тут Вы пабачыце інфармацыю пра цікавыя мясціны, які ёсць у нашай краіне, нават тыя, куды рэдка даходзіць нага турыста. А таксама знаемім з цікавымі людзьмі, якія імкнуцца захаваць нашую спадчыну Цікавыя музеі, арыгінальныя выставы, турыстычныя маршруты таксама тут. Пазнаем прыгажосць Беларусі разам!