ДУБІНЕЦКІЯ БАЯРЫ

1 Min Read

Сябры ініцыятывы “Дубінецкія баяры” Зміцер Мурашка і яго жонка Юлія Літвінава адкрылі для наведвальнікаў экспазіцыю ў хаце 1890 года, якая знаходзіцца ў вёсцы Дубіна Валожынскага раёна. Сям’я, аб’яднаўшыся разам з мясцовымі жыхарамі, вырашыла выкупіць гэты дом, адзін з самых старых драўляных дамоў у раёне, каб уратаваць яго ад знішчэння.

Некалькі гадоў ішла праца па стварэнні экспазіцыі, урэшце прыватная калекцыя у снежні 2024 года стала даступнай да агляду.

Першых наведвальнікаў гаспадары віталі каляднымі спевамі, ігрой на старадаўняй дудзе. У 140-гвдовай хаце ідзе расповед пра мясцовы край, экспазіцыю і калекцыю старадаўніх музычных інструментаў, якую збірае гаспадар.

Напішыце нам у сацыяльных сетках!

Дарагія сябры, на гэтай старонцы мы дзелімся прыгажосцю нашай Беларусі, яе гісторыяй і традыцыямі. Тут Вы пабачыце інфармацыю пра цікавыя мясціны, які ёсць у нашай краіне, нават тыя, куды рэдка даходзіць нага турыста. А таксама знаемім з цікавымі людзьмі, якія імкнуцца захаваць нашую спадчыну Цікавыя музеі, арыгінальныя выставы, турыстычныя маршруты таксама тут. Пазнаем прыгажосць Беларусі разам!