На праваслаўныя Каляды наш сябра Аляксандр Плыгаўка, загадчык Дома культуры ў Друі Браслаўскага раена, арганізваў Каляднае шэсце па вуліцах мястэчка. Разам з ім у ініцыятыве прымаў удзел мясцовы настаяцель айцец Ігар.
Калядоўшчыкі прайшліся па друйскіх адрасах і ў традыцыйным стылі віншавалі жыхароў Друі з зімовымі святамі. Як адзначыў Аляксандр, людзі прымалі калядоўшчыкаў вельмі цепла. “Прыемна ўразіла, што з вялікай сімпатыяй да нас паставіліся нават тыя людзі, хто асабліва не ходзіць ні ў царкву, ні на нейкія культурныя імпрэзы”.