ВЯЧОРКІ НА СТАРЫ НОВЫ ГОД

1 Min Read

Наш сябра Аляксандр Плыгаўка распавядае, што ў Друі Браслаўскага раена з яго ініцыятывы ў мясцовым доме культуры прайшла акцыя “Калядкі – бліны ды аладкі”. Цікава, што вячоркі былі арганізаваныя разам з мясцовымі святарамі, ксендзом Вячаславам і айцом Ігарам. На калядныя святкаванні і канцэрт былі запрошаныя ўсе мяцовыя жыхары. Прыйшло каля 80 гасцей, што для Друі ў 700 чалавек – вельмі добры паказчык.

Дарэчы, пахвалімся, лакацыя нашага сябры Аляксандра была адзначаная Віцебскім райвыканкамам як “лепшы сельскі Дом культуры ў Віцебскай вобласці”.