На Каляды 7 студзеня сябры «Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана» наведалі радзівілаўскі палац у Паланэчцы пад Баранавічамі.
Гэтым разам талака нашых сяброў дапамагла ў ачыстцы тэрыторыі каля палаца, а заадно зладзіла для сабраных калядаванне і майстар-клас па шляхецкіх танцах. Таксама лекцыю па гісторыі вакольных мясцінаў прачытаў вядомы краязнаўца, сябра нашага праекта Зміцер Юркевіч.