Сябры ініцыятывы «Дубінецкія баяры» Зміцер Мурашка і яго жонка Юлія Літвінава адкрылі для наведвальнікаў экспазіцыю ў хаце 1890 года, якая знаходзіцца ў вёсцы Дубіна Валожынскага раёна. Сям’я, аб’яднаўшыся разам з мясцовымі жыхарамі, вырашыла выкупіць гэты дом, адзін з самых старых драўляных дамоў у раёне, каб уратаваць яго ад знішчэння.
Некалькі гадоў ішла праца па стварэнні экспазіцыі, урэшце прыватная калекцыя у снежні 2024 года стала даступнай да агляду.
Першых наведвальнікаў гаспадары віталі каляднымі спевамі, ігрой на старадаўняй дудзе. У 140-гвдовай хаце ідзе расповед пра мясцовы край, экспазіцыю і калекцыю старадаўніх музычных інструментаў, якую збірае гаспадар.