ПРАСВЕТ НАД ПАЛАЦАМ ХМАРАЎ

1 Min Read

У Семежава пад Мінскам засталіся рэшткі палаца, які збудаваў Адам Хмара, апошні мінскі ваявода часоў Вялікага княства Літоўскага. Ужо некалькі год экскурсавод, краязнаўца Таццяна Хамянкова спрабуе прыцягнуць увагу грамадскасці да пытання аднаўлення палаца Хмараў. Каля аб’екта была створаная экасцяжына, усталяваныя інфастэнды. Праводзяцца культурныя акцыі з прыцягненнем дзяцей і дарослых.

Так паўстаў культурны праект «Адраджэнне сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава».

12 кастрычніка 2024 г. была арганізаваная талака па добраўпарадкаванні тэрыторыі палаца Хмараў у вёсцы Семежава Мінскага раёна, на акцыю прыехала каля 10 чалавек.

Падчас талакі валанцёры вычышчылі экасцяжыну каля палаца ад паваленых дрэваў, адрамантавалі пашкоджаныя інфастэнды, вычышчалі ад смецця дарожкі вакол палаца.