КАСЦЕЛ У ДУБРАВАХ

1 Min Read

Доўгі час Таццяна Шумель з Маладэчна звяртала ўвагу і ўладаў, і грамадскасці да стану касцёла ў Дубравах Маладэчанскага раёна. Святыня стаіць у руінах яшчэ з 1980-х гадоў, калі касцёл падпалілі, як кажуць мясцовыя, «шабашнікі». Таццяна доўгі час дабівалася, каб улады звярнулі ўвагу да аб’екту, які гіне год за годам.

Урэшце 15 ліпеня мінулага года Таццяна дамаглася надання храму ахоўнага статуса. Цяпер ідзе праца па пошуку сродкаў для працаў па кансервацыі будынку.