4 снежня арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана правяла талаку па добраўпарадкаванні старадаўніх магілаў Грушавіцкіх і Хмараў у Ракаве, што пад Мінскам. Сярод вычышчаных пахаванняў магіла Міхала Грушавіцкага — слыннага кампазітара 19 ст., які пісаў кантаты паводле «Дзядоў» Адама Міцкевіча і твораў Уладзіслава Сыракомлі.
Хмары — даўні род Міншчыны. Адам, апошні мінскі ваявода, пакінуў пасля сябе касцёл у Дубровах пад Маладзечнам і шыкоўны маентак у Семежаве. І там, і там неабыякавыя людзі робяць крокі, каб прыцягнуць увагу людзей да руінаў касцёла і да рэшткаў палаца. Чытайце вышэй…