Музей Напалеона Орды: геній, які адкрыў свету Беларусь

3 Min Read

Ці можа адзін чалавек быць музыкантам, мастаком, кампазітарам, педагогам і літаратарам адначасова? Відавочна – можа! Нападеон Орда не проста ствараў мастацтва, ён захоўваў памяць. Дзякуючы яму мы можам убачыць, як выглядалі замкі, палацы і гарады Беларусі, Украіны, Літвы і іншых краін у XIX стагоддзі. І менавіта на яго малой радзіме, у вёсцы Варацэвічы, сёння працуе музейны комплекс імя Напалеона Орды. Тут кожны можа дакрануцца да гісторыі, увайсці ў дом, дзе жыў мастак, убачыць яго творы і адчуць магію часу.

Напалеон Орда з’явіўся на свет у 1807 годзе ў шляхецкай сям’і. Ён атрымаў выдатную адукацыю, вывучаў матэматыку, але яго сэрца належала мастацтву. Музыка і жывапіс сталі яго жыццём. Аднак лёс падрыхтаваў яму цяжкія выпрабаванні: ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў, эміграцыя, амаль 25 гадоў выгнання. Менавіта ў Парыжы ён пазнаёміўся з Фрэдэрыкам Шапэнам, Адамам Міцкевічам, Феранцам Лістам. Аднак душой ён заўсёды быў у Беларусі.

У 1856 годзе, атрымаўшы амністыю, Орда вярнуўся на радзіму. І тады пачалося галоўнае – яго вялікае падарожжа па родных землях. З 1872 года ён штогод вандраваў і замалёўваў гарады, вёскі, замкі і палацы, ствараючы ўнікальны архіў вобразаў краіны.

Сёння музей у Варацэвічах – гэта пяць выставачных заляў, дзе можна ўбачыць унікальныя артэфакты:

🎨 Першая зала – гісторыя сям’і мастака, яго дзяцінства, роднае імение і гістарычныя знаходкі.
🎭 Другая зала – удзел у паўстанні і гады эміграцыі.
🖼 Трэцяя зала – копіі яго знакамітых акварэляў і малюнкаў.
📷 Чацвёртая зала – праект «XIX стагоддзе ў XXI», дзе сучасныя фотаздымкі Андрэя Янкоўскага супастаўлены з малюнкамі Орды.
🏛 Пятая залацэнтр культуры, дзе праходзяць лекцыі, канферэнцыі, творчыя сустрэчы.

Асобна варта адзначыць унікальную калекцыю экспанатаў:
🔹 Сундук з імення Орды,
🔹 Старадаўнія манеты,
🔹 Дэталі яго дома,
🔹 Калекцыя энцыклапедый Брокгаўза і Эфрона, што маюць сваю драматычную гісторыю…

Сёння імя Напалеона Орды носіць не толькі музей, але і вуліцы, школы, помнікі. Яго спадчына – бясцэнны культурны скарб, які дазваляе нам убачыць Беларусь такой, якой яна была дзвесце гадоў таму. І калі вы хочаце адчуць дух часу і ўбачыць Беларусь вачыма вялікага мастака, абавязкова наведайце музейны комплекс у Варацэвічах!

📍 Адрас: Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, вёска Варацэвічы, вул. Крупскай, 36
📞 Тэлефоны: 80 1652 9-19-59, 80 1652 5-00-43
🌐 Сайт: napoleon.museum.by
🕘 Гадзіны працы:
Панядзелак — пятніца: 9:00—18:00 (абед 13:00—14:00)
Субота, нядзеля: 9:00—13:00