Лошыцкі парк – гэта не проста яшчэ адзін чарговы парк Мінска. Гэта гісторыі, якія захаваліся ў кожным дрэве, у кожным цэгляным муры сядзібы, ў лёгкім вятры, што нясецца над Лошыцай.
Калісьці тут бурліла жыццё: панскія прыёмы, музычныя вечары, творчыя сустрэчы. Лошыца прымала гасцей з усяго Мінска і далёка за яго межамі. Вінцэнт Дунин-Марцінкевіч, Станіслаў Манюшка, Юзаф Пешка – усё гэта імёны, звязаныя з гэтым месцам.
Ад панскай рэзідэнцыі да музея
Сядзіба, што сёння адчыняе дзверы для наведвальнікаў, была адноўлена на фундаментах XVIII стагоддзя. Яе гісторыя пераплятаецца з лёсам вядомых сем’яў: Друцкіх-Горскіх, Прушынскіх, Любанскіх. Менавіта пры апошніх уладальніках маёнтак дасягнуў свайго росквіту: разбілі шыкоўны парк, пабудавалі вінокурню і млыны, зрабілі сядзібу архітэктурнай жамчужынай.
У музеі можна ўбачыць артэфакты той эпохі: рарытэтныя самавары, старадаўнія прасы, элегантны сталовы посуд і нават калекцыю курыльных люлек. Асабліва каштоўныя захаваныя фрагменты насценных роспісаў, якія пераносяць наведвальнікаў у XIX стагоддзе. Але сядзіба захоўвае не толькі гістарычныя факты, але і містычныя гісторыі. Найбольш загадкавая з іх – легенда пра Белую Пані.
Кажуць, што гэта дух Ядвігі Любанскай, якая ў 1905 годзе загадкава загінула, патануўшы ў рацэ. Адны сцвярджаюць, што гэта было няшчасце, іншыя – што гісторыя мае таямніцу няшчаснага кахання… І дагэтуль некаторыя наведвальнікі Лошыцкага парка сцвярджаюць, што бачаць постаць у белым, якая блукае між дрэў і знікае ў начной смузе.
Акрамя гісторыі і містыкі, Лошыцкі парк – гэта ідэальнае месца для адпачынку. Тут растуць рэдкія дрэвы з усяго свету: маньчжурскі абрыкос, магнолія-кобус, сібірская і еўрапейская піхта. Улетку тут ладзяцца фотасесіі, шлюбныя цырымоніі, мастацкія пленэры.
Абавязкова завітайце у Лошыцкую сядзібу! Адчуйце магію мінулага, прагуляйцеся па сцежках гісторыі і, магчыма, сустрэнеце саму Белую Пані…📍 Адрас: Мінск, праезд Чыжэўскіх, 8-2, 10
📞 Тэлефон: +375 17 396 18 86
📧 E-mail: loshytsa@minskmuseum.by
🌐 Сайт: minskmuseum.by
🕘 Гадзіны працы: 11:00 – 19:00 (панядзелак, аўторак – выходныя)